Прысталiчча

Газета Минского района

«Міншчына дзівосная»



 Пад такой назвай у Год малой радзімы на Міншчыне стартаваў новы праект. Яго мэта – звярнуць увагу як турыстаў, так і мясцовых жыхароў на самабытнасць традыцый, культуры цэнтральнага рэгіёна, унікальнасць мясцін і аб’ектаў, здаецца, даўно вядомых. Больш глыбокае знаёмства з імі адкрые для кожнага з нас новыя цікавыя факты.

На тэрыторыі Салігорска- га раёна, у вёсцы Чыжэвічы, знаходзіцца адзін з галоўных помнікаў белару- скага драўлянага дойлідства эпохі позняга барока – Свята-Пакроўская царква. Яе бу- даўніцтва пачалося ў 1795 годзе. Але новы храм неўзабаве згарэў і быў хутка адбудаваны на сродкі прыхаджан. Прыход царквы быў даволі шырокі: у яго ўваходзіла 7 найбліжэй- шых паселішчаў.

У 1861 годзе, у час паўсюд- най адмены прыгоннага права, была ўзведзена 27-метровая званіца з 12 званамі. Дарэчы, за гады свайго існавання храм неаднаразова рамантавалі і ўдасканальвалі.

У 1913 годзе настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы стаў Іаан Панкратовіч. Ён быў апошнім настаяцелем перад закрыццём храма ў 1934 годзе савецкімі ўладамі. Пасля гэтага іканастас XIX стагоддзя быў спалены камуністамі на цэнтральнай плошчы перад храмам. Употай ад уладаў ай- цец Іаан працягваў несці сваю службу, а таксама заклікаў вернікаў выказваць цвёрдую нязгоду з дзеяннямі ўладаў і падпісацца за аднаўленне набажэнстваў, за што быў арыштаваны і расстраляны ў 1934 годзе ў Слуцку.

Да вайны ў храме было па- мяшканне збожжасховішча. Пасля вайны ў Свята-Пакроўскі храм былі дастаўлены званы і астатняе начынне са Старобінскай Свята-Мікольскай царквы. У 1986-м намаганнямі прыхаджан і протаіерэя Мікалая храм быў рэстаўраваны.

Свята-Пакроўскі храм – тыповая пабудова XIX стагоддзя. Гэта будынак з яруснай структурай, ёсць бакавыя прыбудовы з дадатковымі ўва- ходамі. Да пяціграннай алтарнай часткі прылягае рызніца, а ўваходная частка аформлена бабінцом, з простым навесам у выглядзе трохвугольнага франтонa на нешырокіх калонах. Архітэктурная кампазіцыя будынка народнага дойлідства з рысамі класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю.

З 1992 па 1995 год на тэрыторыі двара храма вялося будаўніцтва хрысцільнага храма ў гонар Іаана Прадцечы, таксама быў узведзены адміністрацыйны будынак, які выкарыстоўваецца ў якас- ці бібліятэкі і для заняткаў нядзельнай школы. Будынак храма – помнік драўлянага дойлідства рэспубліканскага значэння, уваходзіць у лік са- мых старажытных драўляных храмаў на тэрыторыі Беларусі.

Тема : салігорскі раён

Оставить комментарий: