Официально

Регион

Азірнуцца на мінулае, каб убачыць будучае


Да снежня 1941 года нямецкая армія стаяла ўжо пад Масквой. Фашысты прайшлі ўсю Еўропу. Еўропа іх не спыніла. Нямецкае нашэсце спынілі нашы дзяды. Яны ступілі ў бездань і за крок ад пагібелі  прасілі дапамогі ў веры сваіх продкаў і памяці аб вялікім мінулым.

Воіны ўсіх часоў, паплечнікі і героі нашай Айчыны падставілі сваё нябачнае плячо дзяржаве, якая рухалася ў бок пагібелі. Традыцыі і памяць злучыліся ў равучай моцы “кацюш”, танкаў і гармат. Ідучы на перадавую, нашы дзяды бачылі толькі адну мэту — Перамогу. І яны перамаглі! Паднялі з руін дзяржаву, адправілі ў космас Гагарына, выгадавалі нашых бацькоў… На жаль, гісторыя абышлася з іх ідэаламі надта жорстка: краіна, якую яны так аддана абаранялі і будавалі, развалілася, а яны самі састарэлі на нашых вачах і прыгнуліся да зямлі, а некаторыя ўвогуле засталіся адзінокімі ў сваіх сціплых квадратных метрах.  

Няўжо мы так хутка пра іх забылі, пакінуўшы толькі водбліскі мармуровых пліт?  І ўспамінаем толькі падчас свята, 9 Мая, калі нясём кветкі і ўскладаем вянкі да мемарыялаў. Што тут скажаш: хоць раз у год прыгадваем вялікае мінулае…
 
Ветэраны пакідаюць нас. Пакідаюць, хаваючы  слёзы бяссілля і расчаравання, і вера ў светлае будучае губляе ўсялякі сэнс. Безумоўна, кожны нясе свой крыж і выбірае свой шлях, але, мабыць, ужо настаў час азірнуцца нам, бо далей… бездарожжа. Цяперашняе пакаленне бескампраміснае і жорсткае, але менавіта яно павінна зразумець: хто ж тыя, што  змагаліся за незалежнасць, — пераможцы ці пераможаныя? Вядома ж, пераможцы! Але кожны з нас сёння павінен задаць гэта рытарычнае пытанне... і толькі сабе!
 
Спыніцеся: азірніцеся на тых, чые прозвішчы на абелісках, хто ў камені з вышыні сваіх помнікаў пазірае на нас, хто яшчэ побач з намі!
Давайце дастойна сустрэнем свята Перамогі! 

Наталля МАЛЬЦАВА.
 

Размещено: 11.05.2016

 

Комментарии:

13.05.2016 10:03 нина:

сурово но справедливо

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!

Ваше имя:



wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok
        

Введите цифры на картинке: