Выборы-2018

 

Официально

Регион

ПАЧЫНАЕЦЦА ўсё з любві — першы поспех і першыя крокі


10 гадоў — у кожны прысталічны дом! 

Вось ён — той любімы куточак, з якога ўсё ПАЧАЛОСЯ 82 гады таму! ПРЫСТАЛІЧЧА!!! Малая радзіма паэтаў і пісьменнікаў, палітыкаў і спарцменаў, дзеячаў культуры і дыпламатаў.  Гэта і мова, якую можна пачуць толькі тут, і людзі, таленавітыя і працавітыя, з якімі хочацца размаўляць, і непачутыя нідзе песні і матуліны калыханкі. Нават надвор’е тут зусім іншае, цёплае,  а неба чыстае і светлае…

“Прысталічча” — гэта і аднайменная назва раённай газеты з 2007 года. Да гэтага часу яна “пражыла” няпросты лёс даўжынёю ў 72 гады:  першыя крокі пачаліся з “Калгасніка Заслаўшчыны”, потым быў “Шлях сацыялізма” і “Шлях камунізму”, а ў перыяд перабудовы на новы лад выданне таксама пачало  жыць па-новаму. У дзевяностыя, дзякуючы галасаванню жыхароў Мінскага раёна, газета атрымала назву “Наша жыццё” — тое, што было найбліжэй і найдаражэй кожнаму жыхару. Але на гэтым творчыя пошукі не скончыліся: калектыў рэдакцыі, як і любая іншая арганізацыя ці ўстанова, мае сваю прафесійную лексіку, крылатыя словы і выразы. Каб акрэсліць тэрыторыю, дзе даводзілася працаваць, журналісты коратка (між сабою) казалі:  “Прысталічча”. Назва аказалася настолькі трапнай, што ў хуткім часе перайшла на першую старонку газеты.  А вось побач з ёю з’явіўся яшчэ адзін даволі змястоўны выраз-эпіграф: “З лю-боўю да малой радзімы”. Гэтыя словы выдатна характарызуюць працу ўсіх супрацоўнікаў раённага выдання, бо родныя краявіды — крыніца творчага натхнення і жыццёвых сіл. 
 
“Прысталічча” — сапраўдны гістарычны летапіс не толькі для хранографаў, але і для кожнага з нас, бо ў ім сувязь пакаленняў: мы павінны памятаць, хто мы, дзе нарадзіліся, каб ўсё найлепшае перадаць нашчадкам, у тым ліку і сямейныя архівы, якія, безумоўна, захоўваюць самыя значныя падзеі, што застаюцца на фотаздымках і пажоўклых ад часу друкаваных аркушах газеты. За гэтыя гады “раёнка” змяніла свой воблік (дызайн), пакаленне журналістаў, з’явіліся новыя рубрыкі і праекты, але нязменным засталося адно — актуальнасць, шчырасць і вернасць свайму чытачу, неабыякавасць да ўсяго, што адбываецца ў раёне. Выданне не шукае секунднай славы, аб’ектыўна расказвае пра жыццё сваёй малой радзімы, ганарыцца ёю, крытыкуе і хваліць, падымае вострыя надзённыя праблемы, спачувае і помніць, віншуе і дорыць усмешкі знаёмых і сваякоў,  клапоціцца аб дзяцях і моладзі, карацей кажучы, дыхае адзіным паветрам з усімі, хто жыве побач. “Прысталічча” для многіх сямей Мінскага раёна даўно стала сябрам і дарадцай па многіх пытаннях. На газетных старонках адлюстраваны лёсы тысяч землякоў — людзей розных прафесій і пакаленняў. 
 
Калектыву рэдакцыі ўдалося здабыць той асаблівы почырк і характар, дзякуючы якому выданне адразу выдзяляецца сярод іншых раённых друкаваных сродкаў інфармацыі. Але самы галоўны набытак  “раёнкі”— гэта падпісчыкі і чытачы, дзякуючы якім ёсць прызнанне і запатрабаванасць. Цудоўна, што такая зваротная сувязь доўжыцца ўжо не адзін год, а ў цэнтры ўвагі застаюцца людзі і іх лёсы, простыя і складаныя, цікавыя і непаўторныя.    
 
Спадзяёмся, што і далей нас чакаюць новыя дасягненні, крэатыўныя праекты, стабільныя тыражы і плённая праца, творчыя поспехі і ўдзячныя чытачы.
 
Шануйце “Прысталічча”, бо, як вядома: пачынаецца ўсё з любві, а інакш і жыць немагчыма!
 
Наталля Мальцава

Размещено: 06.02.2017

 

Комментарии:

06.02.2017 16:54 сусед:

На адным дыханні прачытаў напісаны на адным дыханні матэрыял "у калонцы". Мела рацыю Яўгенія Янішчыц, калі сцвярджала, што ўсё пачынаецца з любві. І галоўны рэдактар не памыляецца. Няхай жа любяць жыхары прысталічча свой родны край і сваю раённую газету. Шчыра жадаю!

07.03.2017 01:22 Ирина:

Ой ли редактор писала...

09.03.2017 09:04 Анатолiй Сцяпанавiч:

Шаноуная Iрына! Я пазнаемiуся з рэдактарам, калi яна са сваей рэдакцыяй сустракалася з чытачамi. Гэта вельмi адукаваная, а галоунае – шчырая да людзей маладая жанчына. я жадаю усiм, хто стварае наша Прысталiчча – поспехау у iх нялегкай працы, вiншую рэдактарку з жаночым днем. А зайздросцiць нятрэба, у кожнага свая справа. З найлепшымi пажаданнямi да усiх!

23.04.2017 21:56 нина:

люблю газету ПРИСТОЛИЧЬЕ   уСПЕХОВ КОЛЛЕКТИВУ

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!

Ваше имя:



wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok
        

Введите цифры на картинке: