Год – Новы, стыль – прысталічны!


 Шаноўныя падпісчыкі, калегі, сябры! Надыходзячы Новы год «Прысталічча» сустракае ў добрым настроі і з надзеяй на лепшую будучыню. Так і павінна быць! 

Год 2017-ы прынёс шэраг падзей: змяніўся дызайн, стыль і фармат раённага выдання. Але самае галоўнае, што вы, дарагія падпісчыкі і чытачы, засталіся нашымі найлепшымі сябрамі. Дзякуй за дастойную ацэнку творчай працы нашага калектыву, а таксама за вернасць любімай газеце. Мы рады, што захавалі сваю чытацкую аўдыторыю і змаглі наладзіць дыялог з прыхільнікамі рэгіянальнай прэсы. 

Якім жа будзе 2018-ы?.. На змену яркаму і крыху дэспатычнаму Пеўню прыйдзе верны і прыязны земляны жоўты Сабака. Значыць, усім нам трэба праявіць мудрасць, веру і прыязныя адносіны адзін да аднаго, прадбачыць падзеі, якія прынясуць радасць, пазітыўныя эмоцыі і разбавяць паўсядзённасць. Таму аўтарам хачу пажадаць новых ідэй, палёту фантазій, творчага натхнення. Чытачам – цікавай і актуальнай інфармацыі. У новым годзе стаўка павінна быць зроблена на інтэлектуальную журналістыку, бо раённае выданне чытаюць разумныя і думаючыя людзі – жыхары Мінскага раёна.
 
Шаноўныя чытачы і падпісчыкі! Віншую вас з надыходзячымі святамі – светлым Хрыстовым Раством і Новым годам! Няхай кожны дзень будзе добрым, а ўсе нягоды і разачараванні застануцца ў 2017-м, няхай родныя і блізкія заўсёды будуць побач, дзеці радуюць,
а мірнае неба ніколі не хмурнее над родным прысталіччам! Будзьце здаровыя і шчаслівыя ў новым, 2018 годзе!  
 
Наталля МАЛЬЦАВА

Размещено: 29.12.2017


Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by

Ваше имя:



wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok
        

Введите цифры на картинке: